Г
|
Літара Г | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |
Г, г — чацвёртая літара беларускага алфавіта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з кірыліцкай Г («глаголь»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Γ («гама»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала фрыкатыўныя зычныя гукі [г], [г’], пры аглушэнні — [х] (вага, гимнъ — [г’імн], стогъ — [стог]), а ў складзе дыграфа кг — выбухны гук [g] у запазычаных словах (кгмахъ, моркгъ). Мела таксама лічбавае значэнне «тры». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным[1].
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя звонкія фрыкатыўныя заднеязычныя зычныя гукі [г], [г’] (гара, герб — [г’эрп]), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парны да [г] па звонкасці і глухасці гук [х] (лёгкі — [л’охк’і], мурог — [мурох]). У некаторых запазычаных словах абазначае выбухныя [g], [g’] (ганак, гірса, гонты, гузікі). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную формы. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ГПА, ГЭС), як умоўнае скарачэнне слоў год (1192 г.), горад (г. Мінск). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне чацвёрты (група «Г»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 4г)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Г // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 118. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.